Уладзімір Бутрамееў віртуозна адраджае дух народнага тэатра ў камедыі «Новыя прыгоды Несцеркі». Легендарны беларускі трыкстар, вечны вандроўнік і балака Несцерка трапляе ў ціхае мястэчка, што віруе жарсцямі. Малады пан Пшэбыеўскі, які прыехаў з Варшавы, з дапамогай пазыковай распіскі хоча жаніцца на дачцэ былога пісара, красуні Кацярыне. Бургамістр употай завітвае да маладой удавы Маланні, а яго законная жонка Брындзюкоўна ўжо точыць нож... У гэтай заблытанай гісторыі, дзе перапляліся каханне,...
Канфлікт у драме Бутрамеева — паміж філасофіяй селяніна-працаўніка і сілай руйнавання, якую ўвасабляе сталінская калектывізацыя. Аўдзей, аднаасобнік на хутары, трымаецца спрадвечнага, традыцыйнага ўкладу жыцця. Галоўная крыніца яго дабрабыту — праца: цяжкая, катаржная, але самаахвярная і сумленная. І неадольнае жаданне селяніна мець кавалак уласнай зямлі, гаспадарыць на ёй, мець плён ад працы, быць гаспадаром лёсу. Уладзімір Бутрамееў паказвае прывязанасць Аўдзея да зямлі як абсалютна...